У цэнтры Варшавы прайшла традыцыйная акцыя беларусаў, прысвечаная жнівеньскім падзеям 2020 года.

Выступоўцы ўспаміналі пра мірныя акцыі 2020 года., пра тую грубую сілу, якую прымяніў дыктатар, пра ахвяры і палітвязняў, пры тэрор да гэтага часу. Пра гэта трэба памятаць, гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскага аб´яднання «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

– Для кожнага беларуса жнівень – гэта асаблівы месяц. Ён жыве ўжо ў нас нават не ў галовах, а ў сэрцах, у душах. Ён застаўся ў нас, і будзе жыць, ніяк гэтага не выкрасліць, нягледзячы на тое, што ўсё ж прайшло 5 год, нягледзячы на тое, што нам трэба ісці далей, мы павіны памятаць пра тое, што адбылося. Гэта той месяц, калі людзі прачнуліся, калі людзі паказалі, што яны людзі, а не быдла ў стайні.
Паводле Васіля Плешкунова, на акцыі прыходзяць не так шмат людзей. Нехта стаміўся, нехта расчараваўся, але яны патрэбны. Гэта наша візітоўка, гэта падтрымка тых, хто знаходзіцца ў палоне дыктатара. Скончылася мерапрыемства традыцыйным агульным здымкам.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






