BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Харкаве прагучаў выбух

Мэр залікаў жыхароў знаходзіцца ў сховішчах. Раней з прычыны расейскай атакі беспілотнікаў у ноч на 4 траўня пацярпелі чатыры чалавекі ў Харкаўскай вобласці і два чалавекі – у Днепрапятроўскай.

Пра гэта паведамілі кіраўнікі рэгіянальных адміністрацыяў. У Харкаве двое пацярпелых шпіталізаваныя, у тым ліку 13-гадовы падлетак, паведаміў кіраўнік рэгіёну Алег Сінягубаў. Яшчэ дзвюм жанчынам – 52 і 89 гадоў – медыцынскую дапамогу надалі на месцы. Паводле Сінягубава, у выніку падзення абломкаў збітых «Шахедаў» загарэўся двухпавярховы офісны будынак, іншая грамадзянская інфраструктура і дрэвы. Пажары ўзніклі па трох адрасах, удакладняе дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый па Харкаўскай вобласці. Плошча аднаго склала каля трох тысяч квадратных мэтраў. У Днепрапятроўскай вобласці двух пацярпелых шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасці, паведаміў кіраўнік рэгіёну Сяргей Лысак. У выніку падзення дронаў у вобласці пашкоджаныя аб’екты крытычнай інфраструктуры, лінія электраперадачы, пяць дамоў, банк, ліцэй і аграфірма. На некаторых з іх узніклі пажары. Паводле звестак Паветраных сіл украінскага войска, у ноч на 4 траўня расейскія войскі выпусцілі па Украіне 13 дронаў і чатыры ракеты С-300. Усе дроны ўдалося збіць. Па ракетах інфармацыя не ўдакладняецца.

Беларускае Радыё Рацыя