Збольшага пад кантролем цяпер знаходзіцца сітуацыя ва ўкраінскім горадзе Харкаў.

Ёсць перабоі з электрычнасцю і вадой, але жыццё працягваецца, – сваімі думкамі падзяліўся грамадзянін Украіны з беларускімі каранямі Даніла Герман:
— У Харкаве мясцовыя службы робяць усё, каб жыхары засталіся з электрычнасцю і вадой. Былі праблемы з электрычнасцю, але цяпер яны зніклі — усё ёсць.
Ад 16 красавіка ў Харкаве адноўленая праца грамадскага транспарту, у тым ліку метро. Яно спынялася праз нястачу напружанасці ў сеці пасля абстрэлаў расейцамі ўкраінскіх энергааб’ектаў.
Беларускае Радыё Рацыя






