

У горадзе Хмяльніцкі (Украіна) былі ўсталяваны новыя шыльды на вуліцы імя Героя Украіны беларуса Аляксея Скоблі.
Прычыну замены патлумачыў кіраўнік фонда “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:
– Шыльды былі проста з прозвішчам Скобля, без імя і без пазнакі, што гэта Герой Украіны. Да нас звярнуліся родныя загінулага. Папрасілі, бо людзям незразумела, хто такі Скобля. Мы сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады, з працаўніком аддзелу культуры, падалі адпаведны запыт. Яны пайшлі нам насустрач.
Фонд “Вільна Білорусь” падаў заяўкі на размяшчэнне памятных шыльдаў на дамах у Хмяльніцку, дзе пражывалі Аляксей Скобля і Эдуард Лобаў. Агулам ва Украіне ў гонар беларускіх герояў перайменаваныя 5 вуліц, таксама ў Адэсе з’явілася вуліца імя Касутся Каліноўскага.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БФ “Вільна Білорусь”






