10 кастрычніка а 10-й гадзіне ў Гмінным цэнтры культуры ў Чыжах пачалася ўрачыстая цырымонія перадачы школьнага сцяга. У гэты ж дзень адбылося адкрыццё памятнай шыльды на будынку школы.

Сабраліся прадстаўнікі мясцовых уладаў і супольнасці, навучэнцы школы імя Віктара Шведа ў Чыжах, радныя Падляшскага ваяводства, прадстаўнікі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку
Урачыстасці вёў дырэктар школы імя Віктара Шведа ў Чыжах Міраслаў Пяткевіч: Штандар, які будзе перададзены нашай школе, знак гонара і ўказальнік нашай далейшай дарогі.
Школьнікі зачыталі па-польску жыццёвы шлях Віктара Шведа на Падляшшы і яго беларускамоўную творчасць. Асобна распавялі пра яго навучанне ў школе ў суседняй Орлі, дзе ён і распачаў беларускамоўны шлях.















Прайшло ўрачыстае асвячэнне штандара памяці Віктара Шведа. Гучыць супольная малітва.

На ганаровых месцах у залі ўдава Віктара Шведа спадарыня Валянціна і дачка беларускага паэта Наталля Швед.





Адбылася ўрачыстая перадача штандара школе.
Усіх прысутных вітае дачка Віктара Шведа і гераіня яго кнігі – Наталля.


Разам з іншымі выступоўцамі слова ўзяў радны і дырэктар беларускамоўнага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, які па-беларуску павіншаваў супольнасць гміны Чыжы за такі важны крок. Наш абавязак – не забываць пра карані.



У прамове дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап нагадаў, што акрамя беларускага на Падляшшы варта памятаць і пра польскі патрыятызм, такое яднанне адлюстроўвае дух гэтага рэгіёна.

Навучэнцы школы імя Віктара Шведа ў Чыжах зладзілі маленькі канцэрт для гасцей урачыстасці і зачыталі вершы беларускага паэта.




Дырэктар школы імя Віктара Шведа ў Чыжах Міраслаў Пяткевіч падзякаваў усім за ўдзел ва ўрачыстасці, а таксама спонсарам.







Войт гміны Чыжы Ежы Васілюк на заканчэнне прачытаў па-беларуску верш Віктара Шведа і перадаў слова спадарыне Валянціне Швед, удаве і захавальніца памяці Віктара Шведа, якая нагадвае пра наданне імя паэта Веслава Казанецкага школе 38 у Беластоку, з якім быў знаёмы Швед.


У Заблудаве яшчэ ёсць школа імя Францішка Карпінскага, які быў звязаны з Браніцкімі. Ёсць такая троіца патронаў школ Падляшша, якая павінна павялічвацца.
Урачыстасць завяршаецца супольным пераносам штандара ў школу.
І там жа ў школе адбылося ўрачыстае адкрыццё шыльды ў памяць пра Віктара Шведа. У адкрыцці прынялі ўдзел ўдава і дачка беларускага паэты.


Штандар неслі па цэнтральнай вуліцы Чыжоў да школы.


* * *

Кажа суарганізатарка падзеі, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк:
Віктар Швед, беларускі паэт і публіцыст, грамадскі дзеяч нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года у вёсцы Мора, гміна Чыжы, Гайнаўскага павету. Да 100-га Віктара Шведа на Падляшшы ўжо прайшлі прэм’еры спектакля “Wicia”/«Віця» пра творчасць паэта і пешая вандроўка па родных мясцінах, а пачатковай школе ў Чыжах наданае ягонае імя.
Беларускае Радыё Рацыя






