BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Дубічах Царкоўных не будзе вуліцы імя Яна Чыквіна

Не будзе вуліцы імя прафесара Яна Чыквіна ў Дубічах Царкоўных, застанецца Паркавая, якой была тут заўсёды. Так вырашылі радныя на сённяшнім паседжанні рады, сказаў нашаму радыё радны гміны з Істока.  

Ян Чыквін

Ініцыятарам названня вуліцы выступіла  Таварыства Музея малой айчыны ў Студзіводах з просьбай ушанаваць памяць выдатнага беларускага паэта і навукоўца, які памёр у 2022 годзе.

Ян Чыквін, нарадзіўся ў Дубічах, быў выкладчыкам Варшаўскага і Беластоцкага ўніверсітэтаў. Ён быў аўтарам шматлікіх навуковых прац па беларускай і расейскай літаратуры, паэтам і перакладчыкам паэзіі, а таксама членам Саюза польскіх пісьменнікаў і Беларускага літаратурнага аб’яднання  «Белавежа», старшынём  якога ён быў з 1989 года да сваёй смерці.

 За працу на ніве беларускай культуры быў узнагароджаны, сярод іншых узнагарод, Залатым медалём «За заслугі перад культурай» — Gloria Artis.

Беларускае Радыё Рацыя