У Дубінах на старадаўніх праваслаўных могілках завяршыўся чарговы этап валанцёрскай працы па прыборцы тэрыторыі. Мясцовыя жыхары сумесна прыбіралі хмызняк, галлё і смецце, а ад пластоў расліннасці ачышчалі крыжы, надмагіллі і помнікі.

Ініцыятыву арганізавала войт гміны Гайнаўка Люцына Грыгарук-Смактуновіч:
-Мы ўжо зрабілі амаль усё. Калі нехта бачыў, як там усё зарасло, была вялізная трава, зелле, якое вырасла на метр, і карчы ўсялякія. Людзі стаміліся, цяжка было. Тут нашыя продкі ляжаць, і думаю, што варта павагу выказаць нашым памершым продкам, якія стварылі для нас гэтыя вёскі.
Люцына Грыгарук-Смактуновіч запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да чарговай валанцёрскай прыборкі могілак у Дубінах, якая адбудзецца ў суботу 11 кастрычніка. Пачатак працаў — а 8-й раніцы. Удзельнікі павінны мець з сабой пальчаткі і неабходныя прылады.
Каардынаты праваслаўных могілак у Дубінах: https://maps.app.goo.gl/oWvW9S2yRpVimpce7.
Цалкам гутрака:
























Беларускае Радыё Рацыя
Фота Томэка Вашчэнкі і з архіва Люцыны Грыгарук-Смактуновіч






