1 кастрычніка ва Украіне адзначаецца Дзень абаронцаў і абаронніц — свята памяці, гонару і падзякі тым, хто ахвяраваў жыццём за незалежнасць і свабоду краіны. На Кіеўшчыне беларускі дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» усталяваў банер з партрэтамі загінулых беларускіх герояў, якія змагаліся на баку Украіны.

Кажа кіраўнік фонда Аляксей Францкевіч:
– Ён знаходзіцца ў Кіеўскай вобласці, недалёка ад Кіева. На гэтым банары мы размясцілі партрэты беларускіх герояў, якія можна пабачыць у нас на выставе «З Украінай у сэрцы». А таксама сёння а 5-ай мы будзем праводзіць мерапрыемства ў Доме вольнай Беларусі, дзе ўшануем памяць пра загінулых.
Свята Дзень абаронцаў і абаронніц было ўведзена ва Украіне ў 2014 годзе, а сучасная назва і дата адзначэння 1 кастрычніка падкрэсліваюць удзел жанчын у абароне краіны і важнасць нацыянальнай памяці.
Паводле апошніх паведамленняў, уначы перад святам Расея нанесла абстрэлы ў некалькіх рэгіёнах Украіны: па Харкаўскай, Сумскай, Дняпроўскай, Данецкай, Запарожскай абласцях.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архівы Аляксея Францкевіча.






