У Ізраілі і Польшчы сёння праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці Халакосту і гераізму (Йом а-Шоа).

У Іерусаліме адбылася ўрачыстая цырымонія ў Яд Вашэме, дзе гучалі гісторыі тых, хто выжыў, і былі запалены траурныя паходні. Сярод удзельнікаў — Фелікс Сорын, ураджэнец Магілёва, сведка жахаў гета ў Менску і дзяцінства пад нацысцкай акупацыяй.
Кажа беларускі актывіст з Ашкелону Барыс Балтэ:
– Чалавек з Магілёва, калі яму было 9 гадоў, калі нацысты прыйшлі ў Магілёў, апынуўся ў магілёўскім гета. Адтуль збег у Менск. Апынуўся ў Менску ў дзіцячым доме. Назваўся, што ён расеец, але калі нямецкія акупанты былі выгнаныя з Менску, спыталі яго нацыянальнасць, ён сказаў, што ён габрэй, а яму казалі, можа лепш табе напісаць, што ты расеец, але ён кажа, не, я габрэй і больш ніколі гэта прыхоўваць не буду.
Таксама сёння адбываецца асобная цырымонія ў Кракаве, дзе прысутнічаюць перажыўшыя Халакост і былыя закладнікі, вызваленыя з палону. Адпаведна ў Аўшвіцы, праходзіць Марш Жывых. Абедзве падзеі сталі часткай шырокай міжнароднай ініцыятывы па ўшанаванні памяці і супрацьстаянні забыццю.
Цалкам матэрыял:





Фота Jarek Praszkiewicz /PAP, БРСМ, Яд Вашэм.
Беларускае Радыё Рацыя