14 сакавіка Украіна адзначае Дзень украінскага добраахвотніка – дзень, калі ўшаноўваюць тых, хто з 2014 года стаў на абарону краіны, змагаючыся з расейскімі акупантамі. У краіне ўспамінаюць тых, хто стаў на абарону Украіны, у тым ліку і беларусаў, якія праявілі такую ж мужнасць і адвагу.

Да паплечнікаў і кандыдатаў звярнуўся сябра Каардынацыйнай Рады, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў:
– Калі чалавек не абараняе сваю радзіму, то ён не будзе абараняць і сваю сям’ю. Тыя людзі, якія прыехалі, тыя людзі, якія змагаюцца, лепшыя людзі ў беларускай супольнасці. Я хацеў бы звярнуцца да будучых добраахвотнікаў, да тых людзей, якія думаюць: ці ехаць, ці не ехаць? Нам тут вельмі патрэбная дапамога. Не трэба чакаць, калі вайна прыйдзе ў тую краіну, дзе вы зараз знаходзіцеся. Прыязджайце да нас, мы будзем усім рады, дзякуй усім, хто ўжо прыехаў. Слава Украіне! І Жыве Беларусь!
На сённяшні дзень вядома, што больш за 80 беларусаў загінулі, змагаючыся ў шэрагах добраахвотніцкіх фармаванняў за Украіну.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя
Фота Ваеннай часткі 3026 Нацыянальнай гвардыі Украіны, omr.gov.ua