BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЕГУ адкрылася бакалаўрская праграма па гісторыі на беларускай мове

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні адкрыў новую бакалаўрскую праграму па накірунку «Гісторыя». Тэрмін навучання – 4 гады на дзённай форме.

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова:

Я з гэтым нас усіх віншую. Гэта вялікае дасягненне. Праграма будзе двумоўная, там будуць дзве працоўныя мовы – беларуская і ангельская. Праграму распрацоўвалі нашы вядомыя навукоўцы ў кааперацыі з замежнымі еўрапейскімі і амерыканскімі навукоўцамі.

Бакалаўрская праграма ЕГУ «Гісторыя» рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне гісторыі з тэарэтычнымі ведамі, практычнымі навыкамі і прафесійнымі кампетэнцыямі, якія адпавядаюць сучасным адукацыйным стандартам.

Кансультацыі па пытаннях паступлення: [email protected].

Беларускае Радыё Рацыя