BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Эстоніі апазіцыя не падтрымлівае ініцыятыву пазбавіць беларусаў права на ўдзел у мясцовых выбарах

Пытанне пра пазбаўленне права голасу грамадзян Расеі і Беларусі на муніцыпальных выбарах абмяркоўвалі ў часе падпісання кааліцыйнай дамовы паміж урадавымі партыямі. Паводле звестак, якія публікаваліся летась у траўні, пазбаўленне выбарчага права закранула б амаль сямі дзесяці тысяч расейскіх і беларускіх грамадзян, якія жывуць у Эстоніі.

Прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас спадзявалася на падтрымку парламенцкай апазіцыі, каб часова пазбавіць права голасу беларусаў і расейцаў на мясцовых выбарах. Але ў кіруючай кааліцыі так і не змаглі прыйсці да адзінай пазіцыі.

Адпаведны праект закону распрацавалі пад кіраўніцтвам міністра юстыцыі Кальле Лаанэта (Партыя рэформаў) летась у жніўні. Пазней у кааліцыі заявілі, што гэта немагчыма зрабіць бязь зменаў у Канстытуцыі.