BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Феадосіі другія суткі гарыць нафтавы тэрмінал

Пажар пачаўся напярэдадні пасля атакі УСУ. “Работы па ліквідацыі пажару працягваюцца, усе задзейнічаныя службы знаходзяцца на аператыўнай сувязі са штабам”, — пісаў сёння раніцай у сацсетках кіраўнік адміністрацыі анексаванага Расеяй горада Ігар Ткачэнка.

Ён таксама расказаў, што з раёнаў, прылеглых да тэрмінала, эвакуявалі больш за тысячу чалавек. Спярша іх адвезлі ў пункты часовага размяшчэння. Але пасля агляду медыкаў абяцаюць пасяліць у гасцініцах і пансіянатах. Тэлеграм-канал Astra піша, што праблемы з ліквідацыяй пажару могуць быць звязаныя з тым, што агонь ад пашкоджаных цыстэрнаў перакінуўся на суседнія бакі з нафтай. Гэта адна з версій.