BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гайнаўцы пачынаецца VI мастацкі конкурс “Я нарадзіўся тут”

Ужо можна пачаць маляваць. Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае дзяцей і моладзь прыняць удзел у VI мастацкім конкурсе “Я нарадзіўся тут“. Удзел у пластычным конкурсе могуць прыняць як дашкольнікі, так і вучні сярэдніх школаў. Усіх аб’ядноўвае адна тэма — малая радзіма.

Дырэктар Беларускага музея Тамаш Ціханюк падкрэслівае, што конкурс мае адукацыйны характар:

– Я заўсёды паўтараю, што гэта работа і бацькам і настаўнікам, каб звярнуць увагу на малую айчыну, каб дзеці пабачылі, што вакол шмат цікавага для іх, ёсць важнае, на што можна звярнуць увагу, чаму малая айчына такая важная ў жыцці кожнага чалавека. І гэта, думаю, бачна па працах.

Працы, якія паўсталі ў папярэднія гады, гэта частка экспазіцыі Беларускага музея. Як падкрэсліў Тамаш Ціханюк, гэтыя малюнкі таксама выклікаюць цікавасць з боку турыстаў, як і выстаўкі вопытных мастакоў.

Больш дэталёвый інфармацыі можна шукаць у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя