Гайнаўская павятовая ўправа, Гайнаўская лясная акруга, Польская асацыяцыя скандынаўскай хады і LOT “Рэгіён Белавежскай пушчы” запрашаюць прыняць удзел у чэмпіянаце Польшчы па скандынаўскай хадзе 2025 года, які адбудзецца 6 верасня (субота) ў Гайнаўцы.

Гэта спартыўныя спаборніцтвы паміж удзельнікамі з усёй Польшчы, велізарная доза пазітыўных эмоцый, і ўсё гэта ў прыгожым асяроддзі Белавежскай пушчы.
Спаборніцтвы праходзяць на дыстанцыях 5 км, 10 км і 21,1 км, а самых маленькіх удзельнікаў — дзяцей да 8 гадоў — запрашаюць на міні-скандынаўскую хаду – гэта 400 м з інструктарам.
Беларускае Радыё Рацыя выступае адным з медыйных партнёраў падзеі.
Паводле прэс-рэлізу






