BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гайнаўцы пройдзе сустрэча з Васілём Сакоўскім

У Цэнтры прамоцыі рэгіёну «Чарлёнка» ў Гайнаўцы Фонд «Царкоўная музыка» ладзіць творчую сустрэчу з педагогам, філолагам і грамадскім дзеячам – Васілём Сакоўскім. Сустрэча праходзіць у рамках праекта «Пушчанскі ўніверсітэт». 

Гаворыць арганізатар – Мікола Бушко:

Прафесар, як мы яго называлі, Васіль Сакоўскі – гэта філолаг, публіцыст, грамадскі дзеяч, а перадусім вельмі цікавы, сімпатычны, цёплы чалавек. Настаўнік беларускай мовы, з-пад яго рукі выйшла шмат людзей. 29 кастрычніка маем якраз сустрэчу з гэтым цікавым, выдатным і вельмі заслужаным для нашай культуры чалавекам Васілём Сакоўскім, на сустрэчу з якім мы запрашаем.

Сустрэча з Васілём Сакоўскім пройдзе сёння, 29 кастрычніка, у Ганаўцы па адрасе – вуліца Тамары Саланевіч 2. Пачатак а 17-й гадзіне.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя