У Гайнаўцы ствараецца яшчэ адзін музей – Падляшская галерэя скульптур з дрэва. Шмат гадоў тут адбываюцца скульптурныя пленэры.

Даўно саспела патрэба недзе дэманстраваць вынікі тых прац майстроў. Кажа беларускі мастак з Падляшша Віктар Кабац:
-У Гайнаўцы будзе ўжо ў наступным годзе 22 пленэр па разьбярству, ён адбываўся яшчэ ў часы ПНР. І мы, разьбяры, стараемся, каб зрабіць Падляшскую галерэю скульптур з дрэва ў Гайнаўцы, бо ўжо ёсць велізарная традыцыя. Мы дасталі гектар зямлі. І там ужо стаіць 12 файных аб’ектаў разьбярскіх.

Гайнаўка вядомая сваім унікальным Беларускім музеем, у якім таксама захоўваецца шмат драўляных скульптур, як мясцовых творцаў, так і майстроў з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя