
У судзе ў Гайнаўцы пачаўся працэс супраць пяці актывістаў, якія неслі гуманітарную дапамогу мігрантам на мяжы з Беларусяй. Перад працэсам ля суда прайшоў пратэст салідарнасці з абвінавачанымі ў якім ўдзельнічала больш сотні людзей з розных куткоў Польшчы
— Тут адбываецца інстытуцыйная крыміналізацыя дапамогі, і гэта вельмі небяспечна, бо ў гэтым удзельнічае дзяржава. Усіх нас не пасадзіце! Мне 17 гадоў, і я не разумею, як мы, маладыя людзі, можам працягваць жыццё ў гэтай краіне. Цяпер людзі нясуць юрыдычную адказнасць за тое, што ратуюць жыццё іншых. Гэта стварае эфект запалохвання. Нам паказваюць, што за даваньне помачы могуць караць.
Пасля двухгадовага расследавання пракуратура абвінаваціла актывістаў за дапамогу мігрантам дзеля атрымання імі карысці. Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны
— Я не шкадую пра тое, што зрабіла. Я ганаруся сабой і тымі, хто тут побач. Думаю, што буду працягваць памагаць. Я не прызнаю сваёй віны. Лічу, што падзяліцца з блізкім тым, што маю, — гэта мой чалавечы абавязак, і гэта маральна правільны ўчынак. Усё жыццё я старалася жыць сумленна і згодна з законам, а цяпер стаю перад судом, абвінавачаная ў тым, што памагала іншаму чалавеку. Я заўсёды жыла так, каб не саромецца таго, што я чалавек.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
У першы дзень судовага працэсу суд адхіліў просьбу абароны спыніць разгляд справы, а затым — за зачыненымі дзвярыма — просьбу пракуратуры цалкам выключыць адкрытасць судовага працэсу; Канчаткова суд вырашыў, што выключэнне публічнасці будзе частковым. Дата працягу суду пакуль не вызначана.







* * *
28 студзеня ў Гайнаўскім раённым судзе распачаўся працэс над пяццю актывістамі, якіх абвінавачваюць у садзейнічанні знаходжанню нелегальных мігрантаў на тэрыторыі Польшчы. Абвінавачаныя, паводле пракуратуры, дапамагалі сям’і з Ірака і грамадзяніну Егіпта, даючы ім ежу, адзенне, і інфармацыю, карысную ў выпадку затрымання.

Пра хаду першага судовага паседжання распавяла прысутная на ім, журналістка і жыхарка гміны Дубічы Царкоўныя Паўліна Сегень:
-Абвінавачваюцца пяць чалавек у тым, што яны перадавалі гуманітарную дапамогу групе людзей з Іраку, і там быў адзін чалавек з Егіпту. А з Іраку – гэта сям’я, у якой сямёра дзяцей. Мы пачулі тлумачэнні ад абвінавачаных, перадусім, пра вартасць чалавечага жыцця.
Вядома, што пракурор запатрабаваў закрытага працэсу, спасылаючыся на дзяржаўныя інтарэсы. Суд часткова задаволіў хадайніцтва і вырашыў абмежаваць прысутнасць публікі на некаторых этапах разгляду справы.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PAP/Artur Reszko і Дарыюша Шада-Бажышкоўскага






