BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гайнаўцы з’явіцца XYLOPOLIS – Цэнтр мастацтва і навукі пра дрэва

XYLOPOLIS — Цэнтр мастацтва і навукі пра дрэва — будзе пабудаваны ў Гайнаўцы. Пра гэта было абвешчана падчас прэс-канферэнцыі, удзел у якой узялі маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым, члены кіраўніцтва ваяводства і прадстаўнікі мясцовага самакіравання.

Кажа радны і ўраджэнец Гайнаўкі Ігар Лукашук:

–  Асабіста вельмі цешуся, што ўдалося неяк вярнуць да жыцця праект. А яшчэ цешуся, што гэта будзе рэалізоўвацца менавіта ў Гайнаўцы, таму што ад самага пачатку для мяне было зразумела, што менавіта Гайнаўка павінны быць тым месцам, дзе XYLOPOLIS будзе развівацца яшчэ ў такім сінхроне з Белавежскай пушчай і з гісторыяй Гайнаўшчыны.

Бурмістр Гайнаўкі Ірэнеуш Кендзісь нагадаў, што горад амаль стагоддзе таму вырас, дзякуючы дрэваапрацоўчай прамысловасці:

– Гайнаўка –  найлепшае месца для пабудовы такога цэнтра. Мы ведаем, што Гайнаўка вырасла з лесу, калісьці мела ўсяго 100 жыхароў у міжсезонны перыяд. Дзякуючы лясной прамысловасці насельніцтва тут вырасла да 16 000. У лепшы перыяд цяпер там да 25 000. На жаль, лясной прамысловасці няма, але ў нас вельмі вялікія традыцыі.

Цэнтр, прысвечаны ролі дрэва ў культуры, навуцы і эканоміцы, будзе размешчаны на 7-гектарным участку на вуліцы Доўгірда, на выездзе з Гайнаўкі ў бок Белавежы. Горад Гайнаўка перадасць гэты ўчастак для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. Здача асноўнага аб’екта праекта запланавана на 2029 год.

Цалкам матэрыял:

Photo by: Kamil Timoszuk (www.KamilTimoszuk.pl)

Беларускае Радыё Рацыя

Фота UWP