BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гайнаўскім ліцэі з беларускай мовай навучання здаюць выпускныя экзамены

Вучні Гайнаўскага ліцэя з беларускай мовай навучання здаюць выпускныя экзамены. На гэтым тыдні выпускнікі здаюць хімію, геаграфію і біялогію.

Экзамены па беларускай мове адбудуцца ў другой палове чэрвеня, распавёў дырэктар ліцэя Ігар Лукашук:

У нас сёлета 74 выпускнікі здаюць экзамены на атэстат сталасці. Закончыліся абавязковыя прадметы – гэта польская мова, матэматыка, замежная мова. Трэба сказаць, што перад нашымі выпускнікамі ёсць экзамен па беларускай мове, на яго ім прыйдзецца яшчэ крыху пачакаць.

Як адзначае дырэктар, агульная падтрыхтоўка сёлетніх выпускнікоў — даволі высокая. Шмат хто з ліцэістаў мае добрыя вынікі ў алімпіядах, таму на выпускныя экзамены ідуць з упэўненасцю.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя