BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У гарадах Польшчы пакажуць падрыхтаваныя сховішчы для людзей

Кіраўнікі гарадоў Польшчы сёлета пакажуць падрыхтаваныя сховішчы для людзей.

Фота: miejscawewroclawiu.pl

Галоўнае ўпраўленне Дзяржаўнай пажарнай службы распрацавала адмысловую праграму, «якая будзе інфармаваць грамадзян, куды звяртацца ў выпадку пагрозы, незалежна ад таго, звязаная гэта з анамаліямі надвор’я або іншай небяспекай», — перадае Польскае радыё словы кіраўніка Дзяржаўнай пажарнай службы старшага брыгадзір Марыюша Фельтыноўскага.

У падрыхтаваных сховішчах у Польшчы ёсць больш за трыста тысяч месцаў, больш за 1,1 мільёна чалавек могуць знайсці прытулак у часовых сховішчах, амаль 47 мільёнаў чалавек — у экстранных сховішчах.

Як адзначаюць у Дзяржаўнай пажарнай службе, да іх паступала шмат пытанняў аж жыхароў краіны, дзе яны могуць схавацца ў выпадку небяспекі.