BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гданьску адкрылі лаўку-помнік мэру горада Паўлу Адамовічу

Пяць гадоў таму мэр Гданьска Павел Адамовіч загінуў у выніку нападу і нажавога ранення. Лаўка-помнік усталяваная на беразе Матлавы, насупраць славутага гданьскага жураўля (пад’ёмны кран у порце на беразе ракі).

Фота: PAP/Andrzej Jackowski

Падчас кароткай цырымоніі дачка забітага мэра Гданьска распавяла, што яе бацька заўсёды імкнуўся ператварыць гэтую частку горада ў месца, якое служыць людзям. Антаніна Адамовіч падкрэсліла, што гэта найлепшае месца для помніка-лаўкі Паўлу Адамовічу.

Павел Адамовіч быў паранены нажом 13 студзеня 2019 года падчас фіналу Вялікага аркестра каляднай дабрачыннасці ў Гданьску. Ён памёр у шпіталі 14 студзеня, а 19 студзеня адбылося яго пахаванне ў базіліцы Святой Марыі. Забойца Стэфан Вільмонт асуджаны да пажыццёвага зняволення ў сакавіку мінулага года.

Адкрыццё лаўкі Паўла Адамовіча адбылося ў рамках адзначэння пятай гадавіны смерці мэра Гданьска.

Крыніца: Польскае радыё

Фота: PAP/Andrzej Jackowski