
Беларускі моўны клуб працягвае збірацца раз на тыдзень у нядзелю ў Гданьску. Беларусы сустракаюцца для таго, каб паразмаўляць на розныя тэмы ды паслухаць запрошаных гасцей, распавёў адзін з арганізатараў спадар Андрусь:
– Гэта называецца “Беларускі Моўны Клуб Труймяста”. Мы сустракаемся кожную нядзелю і размаўляем на розныя тэмы. Проста размаўляем або запрашаем нейкага вядучага, які распавядае нам пра гісторыю ці культуру. Потым ужо застаемся і абмяркоўваем.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Бліжэйшая сустрэча Беларускага моўнага клуба Труймяста адбудзецца ў нядзелю, 17 лістапада. Тэма – “Грыбы і рыбалка”. Месца правядзення – Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, Plac Solidarności, 1, заля 3.35. Пачатак а 15 гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя