BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гданьску ўсталююць крыж змагарам за вольную Беларусь

Шматгадовы праект БКТ “Хатка” па ўсталяванні ў Гданьску памятнага крыжа “Змагарам за Вольную Беларусь” падыходзіць да завяршэння. Бліжэйшымі тыднямі скончацца працы на месцы ўсталявання на гарнізонных могілках.

Распавядае старшыня Беларускага Культурнага Таварыства  “Хатка” Лена Глагоўская:

– А дзе тыя героі Беларусі, пра якіх мы тут гаворым, успамінаем, шмат з іх, хто не мае сваіх магіл. Ідэя паўстала такая – а давайце ім паставім крыж. Каб людзі, якія змагаліся за Беларусь, а па сёння невядома, дзе яны, дзе іх магілы, дзе яны закончылі жыццё, то будзем мець такое месца ў Гданьску.

“Мы просім усіх неабыякавых падтрымаць праект, які мае на мэце захаванне беларускай нацыянальнай памяці, і  ўшанавання палеглых змагароў, а таксама створыць месца яднання беларусаў Памор’я”, – адзначаюць ініцыятары.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя