
У Гданьску ідзе да завяршэння грамадская справа па ўсталяванні Крыжа змагарам за Беларусь.
Ідэя Крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася падчас святкавання Беларускім Культурным Таварыствам “Хатка” 100-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 2018 г. Тады мясцовая беларуская супольнасць пастанавіла ўшанаваць памяць тых людзей, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дагэтуль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы, ці расстраляны ў Курапатах ці ў засценках НКВД.
Пераважная бальшыня сродкаў на неабходныя працы па вырабе і ўсталяванні крыжа, аздобе месца ўжо сабраныя. Крыж ужо ўсталяваны на Гарнізонных могілках у Гданьску і будзе месцам памінання нашых продкаў і змагароў за Беларусь.
Але патрэбная яшчэ частка сродкаў на завяршальныя працы перад адкрыццём. Заклікаем неабыякавых далучыцца сваімі ахвяраваннямі да мемарыяльнай справы.
Беларускае культурнае таварыства “Хатка”
Нумар рахунку: 46 1600 1462 1026 9334 3000 0002
Białoruskie Towarzystwo Kulturalne
Tytuł przelewu: Darowizna na cele statutowe






