16 сакавіка стала асаблівым днём для Грабаўкі — жыхары ўпершыню выбіраюць свайго войта і прадстаўнікоў у Раду гміны.

Раней тэрыторыя ўваходзіла ў склад гміны Супрасль, але з 1 студзеня Грабаўка атрымала статус самастойнай гміны. Паводле жыхароў, гэта важныя выбары, бо цяпер усе падаткі застануцца ў мясцовым бюджэце, што дазволіць укладваць больш сродкаў у інфраструктуру і развіццё. У Грабаўцы і суседніх вёсках актыўнасць выбарцаў высокая — людзі прыходзілі на ўчасткі групамі, асабліва пасля імшы. Грамадзяне галасуюць да 21:00, пасля чаго пачнецца падлік галасоў, які вызначыць будучыню новай гміны.
Беларускае Радыё Рацыя






