У сталіцы Грузіі Тбілісі ў прасторы «Кропка» 13 чэрвеня адбудзецца фотадзень для беларусаў пад назваю «Мой партрэт у эміграцыі».
Падрабязнасці мерапрыемства распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
-Беларусаў Тбілісі запрашаюць прыняць удзел у фотадні «Мой партрэт у эміграцыі». Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што сутыкаючыся з эміграцыяй, людзі мяняюцца і пераадольваюць сябе. І каб зафіксаваць гэтыя змены, яны запрашаюць беларусаў Тбілісі на фотадзень. На мерапрыемстве будзе працаваць беларуская фатографка Воля.
Беларускае Радыё Рацыя