BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі створаны тэлеграм-канал «Права на прытулак»

Беларускія праваабаронцы, што жывуць у Грузіі, стварылі адмысловы тэлеграм-канал пад назвай «Права на прытулак» https://t.me/prava_na_prytulak.

 Пра канал распавядае адзін з яго стваральнікаў, праваабаронца Раман Кісляк:

– Мы стварылі тэлеграм-канал “Права на прытулак”, ён будзе інфармаваць беларусаў Сакартвэла (Грузіі), тых, хто просіць прытулак пра асноўныя падзеі, доказы, факты, дакументы.

Кісляк лічыць, што да канала трэба будзе далучыць адмысловы чат, дзе людзі змогуць абмяркоўваць свае праблемы:

– Чатаў ужо некалькі, у якіх мы абмяркоўваем. Ёсць чаты з тымі, каму адмовілі, ёсць чат тых, у каго сканчаюцца пашпарты. Таму чаты ёсць. Але мы разгледзім гэтае пытанне, мо і адкрыем асобны чат, які будзе прыстасаваны да тэлеграм-канала.

Праваабаронца мае інфармацыю, што ў грузінскае ўпраўленне па міграцыі адмовіла некалькі дзясяткам беларусам у прытулку, і гэты тэлеграм-канал https://t.me/prava_na_prytulak будзе адной з формаў інфармавання суайчыннікаў пра тое, што ім рабіць далей.

Беларускае Радыё Рацыя