Фонд «Вільна Білорусь» прыняў удзел у мерапрыемстве Ірпеньскага гісторыка-краязнаўчага музея, прысвечанае Дню Герояў.
Пра мерапрыемства распавёў кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– Гонар тое, што ў Дзень героя нас туды запрасілі. І запрасілі адбмыслова, каб мы распавялі пра Змітра Апанасевіча. Было такое мерапрыемства, круглы стол, быў мясцовы святар, былі мясцовыя жыхары. Атрымалася нам паказаць відэаролік, які распавядае пра беларускіх герояў. Са мной была жонка героя з пазыўным «Борт», ён ведаў Змітра, яны разам прыехалі бараніць Украіну. Быў вельмі моцны выступ.
Фонд «Вільна Білорусь» перадаў на пастаяннае захаванне у Ірпеньскі гісторыка-краязнаўчы экспанат – асабістую кофту Зміцера Апанасевіча («Тэрора»). Адпаведна ўдзельнікі Дня Герояў наведалі месца, дзе загінуў Апанасевіч, і ўсклалі кветкі да сцяны на якой ён зрабіў надпіс.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Францкевіча