BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве адбыўся марш памяці Міхася Жызнеўскага

У Кіеве адбыўся Марш памяці, прысвечаны герою Нябеснай сотні Міхасю Жызнеўскаму, а таксама ўсім беларусам, якія загінулі за Украіну.

Алеся Вербаловіч пагутарыла з арганізатаркай маршу, актывісткай беларускай дыяспары Ірынай Лукашэнка:

– Гэты марш праводзіцца кожны год. Мы ўшаноўваем памяць Міхася Жызнеўскага. Мы згадваем не толькі пра Жызнеўскага, але пра ўсіх беларусаў, якія змагаліся на баку Украіны, якія загінулі. Адзінае, што ў іх было, гэта жыццё, якое яны аддалі за свабоду і волю Украіны. Мы кожны раз ідзем тым жа шляхам, якім праводзілі Жызнеўскага. Таксама мы ішлі ўчора, тым жа самым маршрутам, але дадаткова спыняліся на Майдане. На майдане зараз такі народны мемарыял, там сцяжкі ў гонар загінулых падчас вайны, там ёсць і беларускія сцяжкі. Спыняліся там, згадвалі ўсіх беларусаў, якія загінулі на вайне. Добра, што людзі не забываюцца, памятаюць сваіх герояў, нясуць гэта далей, бо гэта важна, каб гэтага больш не было. Тое, што яны зрабілі, трэба цаніць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Спадарыня Ірына зазначае, што марш наведалі не толькі беларусы, але і ўкраінцы, якія таксама ведаюць пра ролю беларускіх добраахвотнікаў у паўнамасштабнай вайне.

Алеся Вербаловіч, Беларускае Радыё Рацыя

Аўтар фота: Вольга Закрэўская