Калі ўкраінцы даведаліся, што беларусы адкрылі пункт нязломнасці, яны не стрымлівалі словаў падзякі, напісала ў Фэйсбуку прадстаўніца валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» Алена Жаркевіч.

Да працы беларускага пункта далучыліся і ўкраінскія валанцёры. З якімі просьбамі прыходзяць у беларускі пункт нязломнасці кіяўляне, распавёў валанцёр Алесь:
– Кіяўляне просяць зарадзіць тэлефоны і павербанкі, пагрэцца, выпіць гарбаты, кавы. Бо ў некаторых дамах няма не толькі цёплай вады, але і халоднай. Нам патрэбна амуніцыя, спальнікі. Нават і вашым валанцёрам трэба пагрэцца.
Дапамагчы беларускаму пункту нязломнасці можна і зараз, напісаўшы валанцёрам праз сацыяльныя сеткі. А таксама праз Тэлеграм Беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






