BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Клайпедскі порт прыбыло больш за 30 ваенных караблёў краін NATO

У Клайпедскі порт прыбылі больш за 30 ваенных караблёў краін NATO. Яны паўдзельнічаюць у вучэннях BALTOPS 24, паведамляе Delfi.

Экіпажы прыбылых на вучэнні ваенных караблёў налічваюць больш за 4 тысячы маракоў, марскіх пехацінцаў, марскіх лётчыкаў і іншых спецыялістаў ВМС. 

У літоўскіх Узброеных сілах адзначаюць, што “гэта будуць найбуйнейшыя вучэнні з тых, якія калі-небудзь праводзіліся ў Балтыйскім моры. Усяго ў іх возьмуць удзел каля 9 тысяч вайскоўцаў, больш за 50 караблёў, больш за 80 самалётаў з 20 краін NATO”.

Вучэнні арганізуюцца камандаваннем ВМС ЗША ў Еўропе і Афрыцы і 6-м флотам ЗША. Іх кіраўніцтва забяспечвае штаб марскіх ударных сіл і падтрымкі NATO. Актыўная фаза вучэнняў пройдзе ў Балтыйскім моры з 7 да 20 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: delfi.lt