BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кракаве адкрылася беларуская “Прастора”

Месца збору беларусаў пад назвай “Прастора” адкрылася ў Кракаве.

Юрыдычная арганізацыя, якая падпісала дамову з горадам –  stowarzyszenie Towarzystwo Białoruskie, распавяла кіраўнічка таварыства Юлія Марсава:

– Наша дзейнасць у Кракаве вельмі актыўна змяняецца. За апошні час з’явілася шмат навін. Адна з самых важных, што ў нас атрымалася выйграць на аўкцыёне прастору ў горада. Адбылося падпісанне дакументаў і цяпер у беларускай дыяспары Кракава ёсць свая прастора, якая будзе называцца “Прастора”. Тут хаваюцца розныя сэнсы – прастора для ідэй, прастора для дзейнасці.

Як адзначыла Юлія Марсава, уваход на большасць мерапрыемстваў адкрыты і не патрабуе рэгістрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: flickr.com