BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Курскай вобласці аб’явілі абавязковую эвакуацыю двух раёнаў

Па словах губернатара Аляксея Смірнова, улады эвакуіруюць населеныя пункты Рыльскага і Хамутоўскага раёнаў, якія знаходзяцца непадалёк ад мяжы з Украінай.

Фота: РИА Новости

Смірноў патлумачыў рашэнне “забеспячэннем бяспекі” і заявіў, што яно прынята “на падставе аператыўнай інфармацыі”. Таксама ён адзначыў, што ў зону эвакуацыі трапляе восем курскіх раёнаў, адтуль выехалі больш за 130 тыс. жыхароў.

11 верасня праваенныя каналы паведамілі пра пачатак контрнаступлення Расеі ў Курскай вобласці. Пазней з’явілася інфармацыя, што стабілізаваць сітуацыю ў памежжы расейскім вайскоўцам не ўдаецца.

Беларускае Радыё Рацыя