BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Латвіі на мяжы з Беларуссю адкрылі аўтаматызаваную сістэму памежнага маніторынгу

Дэлегацыі Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі і Генеральнага дырэктарату ў міграцыі і ўнутраных справах Еўракамісіі абмеркавалі актуальныя патрэбы ў маніторынгу мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю, а таксама меры для ўмацавання ўнутранай бяспекі на мяжы ў адказ на гібрыдную пагрозу з боку Беларусі.

Дэлегацыя Генэральнага дырэктарату ў міграцыі і ўнутраных справах Еўракамісіі азнаёмілася з функцыянаваннем цэнтра размяшчэння затрыманых іншаземцаў «Даўгаўпілс», у якім напярэдадні размясцілі 12 грамадзян Індыі і Пакістана — яны незаконна перасеклі мяжу Латвіі з боку Беларусі і змаглі дабрацца да Рыгі, дзе іх затрымалі ў адным з мясцовых санаторыяў.

У Дзяржаўнай памежнай ахове Латвіі паведамілі, што цяпер іншаземцам за незаконнае перасячэнне мяжы пагражае доўгатэрміновае пазбаўленне волі — такія змены набылі юрыдычную моц у кастрычніку 2023 года..

З пачатку года ў Латвіі завялі крымінальныя справы супраць 15 іншаземцаў, аднаго з іх — грамадзяніна Пакістана — суд у сакавіку асудзіў на 6 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: rs.gov.lv