BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Латвіі размаўляюць па-беларуску

Для таго, каб размаўляць па-беларуску беларусы Латвіі разам сустракаюцца два разы на месяц. У Рызе адбываюцца заняткі ў межах “Мова Нанова”.

Удзельнічаюць як беларусы, так і мясцовыя, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў, беларус Алег Юрэвіч:

– З пачатку вясны мы ўжо плануем запрашаць гасцей не ў жывым фармаце, таму што да нас у Латвіі не прыедуць і ў нас няма грошай. Таму што мы арганізацыя, якая не атрымлівае ні ад каго грошы, а ад нашых вучняў мы не жадаем нічога браць. Таму, канешне, людзям цяжка ехаць з той жа самай Вільні, Польшчы да нас, гэта накладна. Але падключыцца па тым жа зуме ці яшчэ чымсьці – людзі згодныя.

Даведацца пра бліжэйшыя мерапрыемствы ды дакладнае месца правядзенне можна праз “Інстаграм” movananova_ryha ці праз тэлеграм пад такой жа назвай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя