Адпаведнае рашэнне лінгвісты прынялі летась, перадае DELFI са спасылкай на цэнтр дзяржаўнай мовы. Па-латышску наша краіна называецца «Baltkrievija». Агучвалася прапанова змяніць назву на «Baltrutenia». Адпаведна, і беларусаў замест «baltkrievi» па-латышску сталі б называць «baltrutēņi». Але ўрэшце лінгвісты рэкамендавалі захаваць цяперашнюю назву.
Апошнім часам некаторыя еўрапейскія краіны пачынаюць выкарыстоўваць назву Belarus замест ранейшай, якая ў іх мовах літаральна азначае «Белая Расея». У 2021 годзе МЗС Даніі пачало выкарыстоўваць Belarus замест Hviderusland, а ў 2022-м Нарвегія афіцыйна прыняла для выкарыстання назву Belаrus замест ранейшай Hviterussland.