BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ліпені ва Украіне загінулі 286 мірных жыхароў

У ліпені 2025 года ва Украіне ў выніку баявых дзеянняў загінулі 286 і былі параненыя 1388 цывільных асоб – гэта новы антырэкорд з траўня 2022 года, піша ВВС са спасылкай на ААН.

Амаль усе ахвяры – 98% – былі забітыя ці параненыя на тэрыторыі, якая кантралюецца Украінай, паводле дадзеных маніторынгавай місіі ААН.

Колькасць ахвяр дальніх удараў ракетамі і дронамі ў ліпені скарацілася ў параўнанні з чэрвенем, аднак усё роўна складае 40% ад усіх пацярпелых.