“Толькі на праўдзе можна будаваць патрыятызм” — адзначыў міністр Яраслаў Зялінскі ў Ліпску. 13 ліпеня ў гарадку прайшла святая імша і ўрачыстасці ля помніка Загінуўшых за свабоду.

У 1943 годзе 50 жыхароў Ліпска і навакольных мясцовасцей былі арыштаваныя нацыстамі і пасля расстраляныя ў беларускіх Наўмовічах. Сярод забітых была Марыяна Бернацкая, беатыфікаваная ў 1999 годзе Папам Янам Паўлам II. Міністр Яраслаў Зялінскі падзякаваў уладам гарадка за памяць аб важнай, і ў будучым, гісторыі.
– Гэта не толькі абавязак перад тымі, хто загінуў. З іх трывання вырасла нашая сучасная незалежнасць. І таму мы ім удзячныя. Але гэта і клопат пра будучыню. Будаваць праўдзівы патрыятызм можа толькі на праўдзе, на рэальных падзеях уласнай дзяржавы, уласнага народу.
У час ўрачыстасці ля помніка прагучалі імёны ўсіх пяцідзесяці жыхароў Ліпска, якія загінулі ў час вайны. Стараннямі мясцовага асяродка культуры, жыхары гарадка кожны год адведвалі Наўмовічы, што ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя






