BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве адзначаць Дзень незалежнасці

Беларускае аб’яданне “Рух” запрашае прыняць удзел у святкаванні Дня незалежнасці Літвы і далучыцца да Міжморскай калоны на традыцыйным патрыятычным шэсці. “Наша калона прадстаўляе ідэю палітычнага і эканамічнага хаўрусу краінаў былога ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Такая супольнасць роўных, дэмакратычных і нацыянальных краін – гарант дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бяспекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі, – распавядае прадстаўнік “Руху” Міхал Родзька:

–  Мы ўжо ў мінулым годзе таксама ў Вільні рабі лі сваю калону з такім адрозненнем, што гэта проста беларуская калона. У гэтым годзе ў нас мінімальны апгрэйд, у нас будзе міжморская калона. Бо гэтая тэматыка нам вельмі блізкая, мы падтрымліваем ідэю балта-чарнаморскай супольнасці ці міжмор’я, каму як прыемней гэта называць. Гэта палітычна-эканамічны хаўрус, які мы бачым у будучыні нашых народаў, то бок гэта Беларусь, Польшча, Україна, Літва, Латвія, Эстонія, краіны былога Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Пасппалітай.

Падзея адбудзецца ў нядзелю, 16 лютага. Збор у 17:30 каля помніку Ёнасу Басанавічасу (https://maps.app.goo.gl/xvs6hN8UWH6Dubtv9)).
Аб’яданне прапануе арыентавацца на бел-чырвона-белыя сцягі і сімволіку “Руху”(https://t.me/ruchbelnac)

Беларускае Радыё Рацыя