Міністэрства юстыцыі балтыйскай краіны зарэгістравала новую структуру — экзархат, які будзе падпарадкоўвацца Канстанцінопальскаму патрыярхату. Разам з ёй у краіне працягне дзейнічаць епархія, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Маскоўскага патрыярхату, піша Delfi.lv.

Новая рэлігійная абшчына налічвае дзесяць святароў і мае намер у бліжэйшы час сфарміраваць кіруючыя органы. Экзархат узначаліў эстонскі святар Юстынус Ківілоа, які ў пачатку студзеня здзейсніў сваю першую службу ў Літве. Астатнія святары раней служылі ў праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату: шасцёра ў Літве, двое ў Беларусі (Георгій Рой і Аляксандр Кухта) і адзін у Расеі.
З-за падтрымкі вайны Расеі супраць Украіны патрыярхам Кірылам гэтыя дзевяць святароў уступілі ў канфлікт з кіраўніцтвам Рускай Праваслаўнай Царквы (РПЦ).






