BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве хочуць забараніць служыць у войску тым у каго ёсць грамадзянства Беларусі і Расеі

Міністр абароны і старшыня Камітэта Сейма ў нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы прапануюць выключыць літоўцаў з беларускім і расейскім грамадзянствам з Узброеных сіл Літвы, паведамляе LRT.

Адпаведныя папраўкі да закона ўжо зарэгістраваныя. Згодна з імі, грамадзяне Літвы, якія таксама маюць грамадзянства краін, з якіх забаронены ўезд у Літву, не будуць дапускацца да прафесійнай ваеннай службы. Калі чалавек ужо служыць у войску і пры гэтым атрымаў грамадзянства, то ён будзе звольнены з ваеннай службы.

Прапанаваныя новаўвядзенні тлумачацца неабходнасцю гарантый, што грамадзянства названых дзяржаў не зробіць вайскоўцаў аб’ектам цікавасці і вярбоўкі.