У Літве пачалі расследаванне ў справе беларуса, які абразіў у Youtube літоўцаў. У інтэрв’ю мясцовай блогерцы мужчына, які назваўся беларусам, заявіў, што прынцыпова не вучыць літоўскую, яму не падабаецца ні Літва, ні яе ўлада, ні законы. Ён назваў літоўскіх палітыкаў «дурненькімі» і сказаў, што не паважае літоўцаў. Справай зацікавіўся Дэпартамент міграцыі.

Інтэрв’ю з мужчынам, які расказаў, што ён з Беларусі, запісала Юлія з Казахстана, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Алітусе, пераказвае гісторыю delfi.lt. Яна не толькі робіць рэпартажы і агляды, але і запісвае інтэрв’ю з рознымі жыхарамі Расеі, у якіх пытаецца, што яны думаюць пра Літву. Беларус заявіў ёй, што прынцыпова не вучыць літоўскую, яму не падабаецца ні Літва, ні яе ўлада, ні законы, ні цэны.
«Навошта мне літоўская? Я літоўскую мову наогул не паважаю. У мяне ёсць від на жыхарства, але мова мне не патрэбная», — сказаў малады чалавек, які пражывае ў Літве з 2019 года.
Малады чалавек акцэнтаваў, што вітаецца з усімі па-расейску, ён лічыць, што людзі мусяць зразумець, што ён не мясцовы. Ён таксама заяўляў, што не паважае літоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя






