Па дадзеных даследавання Літоўскага сацыялагічнага інстытута, 23% апытаных не жадаюць жыць па суседстве з беларусамі (два гады таму было 18%).

Горш стала стаўленне і да прыезджых з Расеі – 42% не хацелі б бачыць іх сваімі суседзямі (у 2023 годзе было 35%). Стаўленне да ўкраінцаў практычна не змянілася – 10% не рады іх прыезду ў Літву (у мінулым годзе было 12%).
Не хацелі б працаваць з беларусамі 20% апытаных. Кожны трэці апытаны не хацеў бы, каб яго дзіця вучылася ў школе разам з мігрантамі.
86% рэспандэнтаў не гатовы бачыць у Літве мігрантаў, якія нелегальна перасеклі мяжу. Да палітычных бежанцамі адносіны падзяліліся: 49% не хацелі б, каб іх прымала краіна, 44% згодныя, яшчэ 7% не вызначыліся.