BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве праходзяць вучэнні грамадзянскай абароны

У Літве праходзяць вучэнні грамадзянскай абароны на выпадак аварыі на Беларускай АЭС, якая знаходзіцца паблізу граніцы.

“Мэта гэтых вучэнняў — праверыць, наколькі дзяржаўныя, муніцыпальныя і іншыя ўстановы гатовыя рэагаваць у выпадку магчымай ядзернай аварыі, а таксама магчымых нападаў на розныя аб’екты інфраструктуры або дзяржаўныя ўстановы, як адбываецца эвакуацыя жыхароў з зоны надзвычайнай сітуацыі”, — адзначаецца ў афіцыйным паведамленні. Жыхароў заклікалі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца рэкамендацыям органаў мясцовай улады.

Вучэнні пачаліся з праверкі сістэмы апавяшчэння — у гарадах прагучала паветраная сістэма трывогі, а на мабільныя тэлефоны прыйшлі кароткія паведамленні пра вучэнні.

Белврускае Радыё Рацыя

Фота: report.az