Кіраўнік камітэту Сейму Літвы ў нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас прапанаваў пазбаўляць відаў на жыхарства грамадзян Беларусі і Расеі, якія рэгулярна вяртаюцца на радзіму, паведамляе выданне Kauno Diena.

Лаўрынас Кашчунас заявіў, што будзе дамагацца далейшага ўзмацнення абмежаванняў для расейцаў і беларусаў. Сярод іншага, ён прапануе ануляваць часовы дазвол на жыхарства тым грамадзянам Беларусі і Расеі, якія рэгулярна ездзяць на радзіму — больш чым раз на месяц за апошнія 12 месяцаў.
Акрамя гэтага, палітык заявіў, што збіраецца зарэгістраваць прапанову аб адмене магчымасці балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах для грамадзян Расеі і Беларусі, якія маюць права стала пражываць у Літве.
Лаўрынас Кашчунас таксама падтрымаў прапанову закрыць яшчэ два з чатырох дзейных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю .