BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве прыдумалі, як вярнуць свае паўпрычэпы з Беларусі

Пра магчымасць вярнуць захраслыя ў Беларусі паўпрычэпы паведаміла ўчора Літоўская Нацыянальная асацыяцыя аўтаперавозчыкаў Linava.

Здымак ілюстрацыйны

У арганізацыі адзначылі, што пасля інтэнсіўных кансультацый з літоўскай мытняй была дасягнутая дамоўленасць, у адпаведнасці з якой, зарэгістраваныя ў Літве цягачы змогуць пакінуць краіну без паўпрычэпаў, каб яны маглі прывезці паўпрычэпы з тэрыторыі Беларусі.

“Гэта рашэнне дае рэальную магчымасць для вяртання сваёй маёмасці і паменшыць страты», — сказана ў паведамленні Linava.

Праўда, прывезці з Беларусі можна толькі паўпрычэпы, пытанне цягачоў застаецца нявырашаным, паколькі лукашэнкаўскія ўлады па-ранейшаму не даюць ім выехаць, адзначылі ў арганізацыі.

Там таксама паабяцалі прыкласці ўсе магчымыя намаганні для забеспячэння вяртання ўсёй маёмасці перавозчыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя