BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве ўхвалілі рашэнне пра вайсковы палігон ля мяжы з Беларуссю

Каля мястэчка Капчамесціс, што ў раёне Сувалкаўскага калідору і знаходзіцца за 10-11 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, будзе створаны вайсковы палігон.

Як паведаміла агенцтва BNS, гэтае рашэнне канчатковае і не будзе дадаткова абмяркоўвацца на роўні Дзяржаўнай рады абароны Літвы. Рашэнне аб стварэнні палігону ў Лаздзіяйскім раёне ўхвалілі летась у снежні.

Мясцовыя жыхары выступілі супраць гэтага аб’екту і пачалі праводзіць лакальныя пратэсты.“Мы не хочам, каб нас выгналі з дамоў, каб адабралі нашыя землі і лясы. Ніякага палігона. Па-мойму, палігонаў у Літве і так дастаткова”., — сказала пенсіянерка Эльвіра Янчулене агенцтву BNS.

Іншыя ўдзельнікі заяўлялі, што ім прапанавалі неадпаведныя памеры кампенсацыі за перадачу зямельных участкаў Міністэрству абароны. У выніку ў Міністэрстве абароны Літвы паабяцалі канчаткова ўхваліць рашэнне аб будаўніцтве палігону толькі пасля кансультацый з мясцовымі жыхарамі.

На сустрэчы з імі ездзілі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, міністры і прадстаўнікі літоўскай арміі.