BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве затрыманы падазраваныя ў кантрабандзе беларускіх цыгарэт

У Літве 3 і 5 кастрычніка былі затрыманыя шасцёра падазраваных у кантрабандзе беларускіх цыгарэт з дапамогай паветраных шароў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы краіны.

У затрыманых канфіскавана амаль 14 тысяч пачак цыгарэт і чатыры аўтамабілі. Пасля допытаў усе затрыманыя былі вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе.

Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі 93 чалавекі, як мяркуецца, звязаных з кантрабандай беларускіх цыгарэт па паветры. За ўвесь мінулы год такіх затрыманых было 46.

Зараз літоўскія ўлады абмяркоўваюць магчымасць узмацнення адказнасці за незаконнае захоўванне цыгарэт. Паводле дзеючага заканадаўства, крымінальная адказнасць надыходзіць пры захоўванні не менш як 1,5 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт. Часта нелегальна транспартуюцца менавіта такія партыі тытунёвай прадукцыі, каб пазбегнуць крымінальных абвінавачванняў.

Беларускае Радыё Рацыя