У Літву за апошнія пяць дзён вярнуліся 177 затрыманых летась у Беларусі грузавікоў. Пра гэта паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Праз памежны пункт пропуску «Меднікі» вярнуліся 122 фуры, а праз «Салечнікі» — 55. Праверка затрыманых Менскам транспартных сродкаў адбываецца на асобных палосах.
Нагадаем, літоўскія фуры затрымалі ў Беларусі ў адказ на рашэнне Літвы закрыць дзяржаўную мяжу з прычыны пастаяннага прылёту з Беларусі паветраных балонаў з кантрабандай.






